«Крызісны пакой»
(часовы прытулак)
дапамогі пацярпелым ад сямейнага гвалту
АДКРЫТА ПРЫ АДДЗЯЛЕННІ САЦЫЯЛЬНАЙ АДАПТАЦЫІ І РЭАБІЛІТАЦЫІ ДУ «ЛТЦСОН»
Знаходжанне грамадзянаў у «Крызісным пакоі», побытавыя і іншыя ўмовы іх жыццядзейнасці засноўваюцца на прынцыпах самаабслугі.
Харчаванне ўжыццяўляецца за кошт уласных сродкаў абслугоўных грамадзянаў, пры патрэбе – са сродкаў мясцовага бюджэту, бязвыплатнай (фундатарскай) дапамогі, іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
У «крызісным пакоі» на бясплатнай аснове прадастаўляюцца:
2 спальных месцы для сталых, 1 спальнае месца для дзіцяці ранняга веку; сацыяльна - побытавая і псіхалагічная дапамога; сацыяльна - праўныя паслугі юрыста; гуманітарная і пасярэдніцкая дапамога; цырульніцкія паслугі.
НАШЫ ТЭЛЕФОНЫ
ПРАЦОЎНЫ ЧАС (8.00-13.00; 14.00-17.00): 2-34-01, 2-33-51;
НЕПРАЦОЎНЫ ЧАС: 5-58-08; 102 (РАУС);
ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ: 3-39-36
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ: 8-801-100-8-801
ЗВЯРТАЙЦЕСЯ ПА АДРАСЕ: Г. ЛУНІНЕЦ, ВУЛ. ФРУНЗЭ, Д. 6, КАБ. 24,22,15